Беларусь багатая сваёй культурнай і духоўнай спадчынай. Падобна да таго, як пінскія балоты з’яўляюцца «лёгкімі Еўропы», таксама і наша Бацькаўшчына павінна быць духоўнымі лёгкімі Старога кантынента.
Аднак у апошнія часы яны ўсё часцей хварэюць. На іх вельмі моцна ўплывае паталогія практычнага матэрыялізму, спалучаная з рэлятывісцкай і нігілістычнай думкай, як кажа Папа Бэнэдыкт XVI.