Католікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень

Святочныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах Беларусі.

Наваградскі фарны касцёл Перамянення Божага

9 красавіка католікі, грэка-католікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень — свята Уваскрэсення Хрыстовага.

— Няхай уваскрослы Хрыстус уваскрасіць нас і нашую Бацькаўшчыну з магілы грахоў і адорыць патрэбнымі ласкамі для будавання новага свету паводле новай, пабудаванай на прынцыпах Евангелля логіцы праўды, міру, справядлівасці, прабачэння і ўзаемнай любові, — звярнуўся да вернікаў у віншавальнай прамове арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)