Экономика
Ягор Марціновіч, «Наша Нiва»

Катацца «зайцом» стане выгадней, чым купляць талоны

Прычына: даўно не павышалася базавая велічыня.

Да канца года кошт праезду ў грамадскім транспарце складзе 1 850 рублёў.

Гэта азначае, што ў параўнанні з цяперашняй сітуацыя тарыф узрасце амаль удвая. Ці захочуць беларусы плаціць больш, кандуктары даведаюцца ў снежні. А пакуль — займальныя падлікі.

Атрымліваецца, што для мінчука будзе эканамічна выгадным катацца «зайцом», нават калі ў кожнай чацвёртай паездцы яго будуць лавіць кантралёры і патрабаваць штраф. Аплаціць чатыры разы праезд — патраціць 7400 рублёў. А адзін штраф усё яшчэ складае 7000 рублёў (0,2 базавай велічыні) і даўно нікога не палохае.

Базавая велічыня складае ўсяго 35 тысяч рублёў, яна не змянялася ажно са снежня 2007 года. Тады яна складала каля $ 16. Цяпер — усяго $ 4,5.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)