Сяргей НЯТРЭБА
Кася Камоцкая — “Акустыка”

Кася ў стыле мінімалізм. Знаёмыя творы з альбомаў “Новага Неба” і праекту “Народны альбом” выкананыя ў камэрнай апрацоўцы: вакал, гітара і віялянчэль.

Таму легендарныя “Цэпэліны”, “Мая краіна”, “Чаканьне Калядаў” займелі іншыя фарбы, а часам нават іншы настрой. Дадзены альбом — яшчэ і падарожжа па Касінай творчасьці, бо сюды ўвайшлі песьні розных часоў: ад бардаўскіх пачатку “Новага Неба” (1991) да жорстка-рокавых часоў апошняга альбому “НН” “Цэпэліны” (1999). “Акустыка” — вандроўка ў новую беларускую паэзію. Кася пяе на вершы Сыса, Анемпадыстава, Бабкова, Глёбуса. Запіс быў зроблены не ў студыі, а на жывым выступе Касі разам са Славам Коранем і Юліяй Глушыцкай на канцэрце ўвосень 2004 году, што стварае пэўную атмасфэру. Для больш грунтоўнага знаёмства з “НН” — тры відэакліпы розных пэрыядаў існаваньня групы. Праслухаўшы дыск, так хочацца спадзявацца, што гэта не апошняя кропка ў Касінай творчасьці.
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)