Кастусёў праходзіць медыцынскае абследаванне
Кандыдат у прэзідэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў які са статусам падазраванага застаецца на волі за падпіскай аб нявыездзе сёння прайшоў медыцынскае абследаванне ў шпіталі ў сувязі з пабоямі якія нанеслі яму сілавікі на плошчы 19 снежня ў Мінску.
Рыгор Кастусёў адзначае, што ўвесь час адчувае наступствы пабояў і абследаванне працягнецца яшчэ некалькі дзён.
– Я праходжу абследаванне пасля дубінак. Я яшчэ адчуваю наступствы. На выходных я прайшоў абследаванне і мне тут нашы сябры лекары параілі зрабіць яшчэ дадатковыя абследаванні, вось я і выконваю іхнія настойлівыя парады. А дзве працэдуры мяне запісалі ў чаргу на 29-30 снежня, яны самы складаныя таму і ёсць чарга і раней мы іх не змаглі арганізаваць.
Рыгор Кастусёў мае статус падазраванага ў дачыненні да масавых беспарадкаў на Плошчы. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Пакуль што ён на волі аднак можа прабываць толькі ў месцы пастаяннай прапіскі. Пакуль яго не выклікалі на чарговы допыт у КДБ, але як кажа сам Кастусёў: у КДБ яму паведамілі што ён абавязаны з’явіцца на вызначанае месца пасля любога званка з органаў КДБ.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное