Карына Аляксандрава

Гэтая прыгожая вытанчаная дзяўчына — насамрэч двукратны прызёр Кубка свету па кікбоксінгу. Фактычна дарога ў спорт для Карыны Аляксандравай была прадвырашаная яшчэ ад нараджэння. Яе бацька — майстар спорту па лёгкай атлетыцы, маці — кандыдат па тым жа відзе, старэйшая сястра — майстар спорту міжнароднага класу па мастацкай гімнастыцы, нават малодшы брат прыгажуні — кандыдат у майстры спорту па тайскім боксе.

Як і старэйшая сястра, Карына збіралася стаць гімнасткай, але ажыццяўленню гэтай мары перашкодзілі... доўгія ногі (менавіта за іх прыгажуню не ўзялі ў гэты від спорта). Затое зараз Карына можа пахваліцца тым, што з’яўляецца адной з самых прыгожых прадстаўніц кікбоксінгу. Ды і не толькі яго. Нездарма ж газета ”Прессбол” назвала дзяўчыну ў ліку прэтэндэнтак на званне “Каралева спорта-2007”. Свае сілы Карына ўжо паспела паспрабаваць у аналагічным міні-конкурсе падчас дабрачыннай акцыі “Спартсмены — дзецям”, дзе яе суперніцамі сталі шахматыстка Ганна Шарэвіч і гімнастка Любоў Чаркашына. Дарэчы, стрыптыз у выкананні Карыны Аляксандравай пацвердзіў, што дзеля перамогі дзяўчына не спыніцца ні перад чым.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)