Карупцыя ў будаўніцтве: погляд з верхняга паверху
Доля будаўніцтва ў ВУП Беларусі апошнім гадамі трохі пераўзыходзіць 5%. Будаўнічых фірмаў становіцца ўсё меней. Каронавірусная эпідэмія, па прагнозах экспертаў, спрычыніцца да іх далейшага скарачэння. Нікуды не падзенецца і іншая зараза: будаўніцтва — адна з самых карупцыягенных галінаў эканомікі.
Паводле вынікаў апытання бізнесоўцаў, праведзенага некалькі гадоў Beroc, амаль 70% з іх перашкодамі на шляху развіцця сваіх фірмаў назвалі канкурэнцыю з боку ценявога бізнесу і дзяржаўную карупцыю.
Ёй спрыяюць працэдуры правядзення дзяржзакупак, ліцэнзавання, кватавання, падатковыя льготы, розныя дазволы. Уладальнікі будаўнічых фірмаў, з якімі ўдалося пагутарыць «Новаму Часу», назвалі каля дзясятка розных этапаў будаўніцтва, на якіх прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый могуць вымагаць хабар за станоўчае вырашэнне пытанняў.
Выдатковыя лішкі плацяцца, пачынаючы ад атрымання ўчастка пад будаўніцтва і заканчваючы здачай аб’екта. У выніку карупцыйны складнік можа займаць да траціны ўсіх выдаткаў на ажыццяўленне будаўнічага праекта.
Прайсці ўсе адміністрацыйныя працэдуры без «падзяк» немагчыма. А гэта і маральныя, і матэрыяльныя страты. Адпаведна, бізнесоўцы па ланцужку спрабуюць, у сваю чаргу, надурыць дзяржаву, каб кампенсаваць гэтыя незаконныя траты.
Таму і практыкуюцца заробкі ў канвертах, таму выкарыстоўваецца праца будаўнікоў без афіцыйнага афармлення, бездамоўнае правядзенне нейкіх працаў і гэтак далей.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное