Общество

Карпянкоў бліснуў у лінгвістыцы і зняважыў Лукашэнку

Камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў аказаўся спецыялістам у лінгвістыцы і расклаў, чаму не варта глядзець папулярны расійскі серыял «Слова пацана», піша Наша Ніва.

«Што такое пацан? Гэта такі вось атрымліваецца тэрмін крымінальна— габрэйскага асяроддзя. Поц — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка. І вось уяўляеце «слова пісюна»? Што такое атрымліваецца — «слова пісюна» і «кроў на асфальце»? То-бок, калі гэта раскласці, ужо вось бачыцца ва ўсім гэтым нейкае глупства», — кажа Карпянкоў.

Ён дадае, што дзяцей у вайскова-патрыятычных клубах называюць хлопцамі, маладымі людзьмі. У спецназе многія інструктары называюць падлеткаў «брацішкамі». Паводле Карпякова, гэта ўзвышае, дае правільныя арыенціры падлеткам, і «са шляху гэтага яны не саб’юцца».

Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка неаднойчы выкарыстоўваў слова «пацан» (і не толькі ў сэнсе «маленькі пісюн»). Найперш ён любіць ужываць яго ў дачыненні да сябе. Вось некалькі яго цытат, якія дало гугленне.

«Сам я, яшчэ пацаном, настаўнікам пачынаў, толькі ў мяне было 24 гадзіны ў тыдзень».

«Мне прыйшлося яшчэ пацаном, 20-гадовым, калі скончыў сваю першую ВНУ, служыць у памежных войсках, у войсках Камітэта дзяржаўнай бяспекі, на заходняй мяжы».

«Я, працуючы ў сельскай гаспадарцы, спарадзіў першых дзевяць фермераў у Савецкім Саюзе. Першых прыватнікаў. Зямлю ім выдзеліў і іншае. І Міхаіл Гарбачоў мяне тады, «саплівага пацана», за гэта хваліў».

Выкарыстоўваў Лукашэнка гэта слова і ў дачыненні да сына Колі.

«Двумстам з лішнім людзям забаранілі ўезд [на Захад]. За што? Нават майму пацану, ён жа ў выбарах не ўдзельнічае, ён увогуле далёкі ад гэтага. Навошта, гавару, вы гэта зрабілі?»

Нават сілавікоў ён так называў, не ўважаючы на «маленькія пісюны».

«Вы прасілі ачысціць вуліцы Мінска і дарогі ад бандытаў. Я вам гэта зрабіў! Сілай, жалезнай воляй, пацанамі, якіх сёння шальмуюць (іх бацькамі), мы бралі зброю, нас былі адзінкі, і мы іх квасілі на дарогах! 32 банды ў Мінску! Вялікая колькасць на брэсцкай трасе! Злодзеяў і бандытаў, якія забівалі нашых людзей! Мы іх за паўгода ўсіх прыбралі!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(19)