Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Каронавірус — як дарунак нябёсаў для «мудрых людзей»

Нішто нас так не радуе, як гора таварыша. А што тады казаць пра гора ворага? Дык гэта ж імяніны сэрца!

Чытаю на старонках самай саліднай газеты краіны: «Пандэмія выявіла тыя заганы палітычнага ладу ЕС, якія былі відавочныя і без усялякіх форс-мажораў: рыхласць і слабасць яго структураў кіравання, канкурэнцыя паміж нацыянальнымі і еўрапейскімі органамі ўлады. Аднак калі ў «мірны» час гэтыя недахопы можна было ігнараваць і адкладаць іх ліквідацыю ў доўгую скрыню, дык ва ўмовах крызісу яны могуць стаць фатальнымі».

Гэты букет заганаў пачалі заўважаць нават неспецыялісты на фоне поспехаў будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Апошні поспех (у чарзе, але не па значэнні) адзіны палітык (АП) абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Сяргеем Румасам 14 траўня. Для тых, хто ўважліва не сочыць за інтэграцыйнай сагай двух брацкіх народаў, варта патлумачыць.

«Наша Расія» прадае газ у Еўропу па кошце $ 70 за 1000 кубаметраў, а аднаму з заснавальнікаў «Саюзнай дзяржавы» — за $ 127. І гэта ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі!

Цалкам арыткул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(15)