Кармэн Электра

Адна з самых сэксуальных жанчын свету актрыса Кармэн Электра цалкам апраўдвае гэты тытул. У сваёй кнізе “Як быць сэксуальнай” прыгажуня, раскрываючы некаторыя сакрэты спакушэння, прызнаецца, што яе вельмі ўзбуджае SMS-перапіска на эратычныя тэмы. “Толькі будзьце асцярожныя і спачатку ўпэўніцеся ў тым, што дасылаеце SMS-ку патрэбнаму чалавеку”, — папярэджвае Кармэн сваіх паслядоўнікаў.

Відаць, такая перасцярога ад актрысы не выпадковая. Дастаткова ўспомніць, што Кармэн ўжо двойчы была замужам: першы шлюб з баскетбалістам Дэнісам Родманам працягнуўся 10 дзён, другі — з рок-музыкантам Дэйвам Навара — 2,5 гады. Трэба думаць, наступным разам Кармэн будзе больш уважлівая.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)