Общество

Кардынал Казімір Свёнтак знаходзіцца ў цяжкім стане

Дактары змагаюцца за жыццё кардынала 97-гадовага Казіміра Свёнтка.

Да малітвы за кардынала Казіміра Свёнтка, які знаходзіцца ў цяжкім стане, заклікае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.

«Дактары, — паведаміў арцыпастыр, — змагаюцца за жыццё кардынала і робяць усё магчымае, аднак патрэбна і малітва, каб бязмежна міласэрны Бог быў падтрымкай для яго ў гэты цяжкі час».

21 мая кардынал Казімір Свёнтэк адзначыў 20-годдзе біскупскага пасвячэння.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)