Карбалевіч: Звальненьне Наскевіча з пасады старшыні СК было прадказальным

Завяршылася замена ключавых фігур сілавога блёку з пачатку палітычнага крызісу. Адным з апошніх пасады пазбавіўся кіраўнік Сьледчага камітэту Іван Наскевіч. Пра што сьведчаць перастаноўкі, піша Валер Карбалевіч на Свабодзе.

Зьвяртае на сябе ўвагу, што практычна ўсе кіраўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў пасьля зьмены ўраду ў чэрвені мінулага году працуюць па-ранейшаму, ніхто іх не чапае. І наадварот, кіраўнікоў фактычна ўсіх сілавых структураў Лукашэнка памяняў.

Нагадаю, пасьля 9 жніўня 2020 году двойчы мяняўся дзяржсакратар Рады бясьпекі, памяняліся старшыня КДБ, старшыня Камітэту дзяржкантролю, міністар унутраных спраў, генэральны пракурор, старшыня Мытнага камітэту, старшыня Дзяржкамітэту судовых экспэртыз.

Усё гэта азначае, што ў сілавых ведамствах далёка ня ўсё так, як хацелася б Лукашэнку, там адбываюцца нейкія працэсы браджэньня. Лукашэнка сумняваецца ў іхнай ляяльнасьці, таму ліхаманкава тасуе.

Звальненьне Івана Наскевіча з пасады старшыні Сьледчага камітэту (СК) было прадказальным. Бо, паводле рознай кулюарнай інфармацыі, гэтая структура, як выявілася, самая неляяльная Лукашэнку.

Па дадзеных iSANS (міжнародная ініцыятыва экспэртаў з розных краін), толькі ў цэнтральным апараце Сьледчага камітэту звольнілі 40 асобаў, якія падчас выбарчай кампаніі аддалі свае подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

Два аддзелы цэнтральнага апарату СК засталіся ў выніку практычна без супрацоўнікаў. Таму нават дзіўна, што Іван Наскевіч дасюль даседзеў на сваёй пасадзе.

Зусім не выпадкова, што новым старшынём Сьледчага камітэту Беларусі Лукашэнка прызначыў Дзьмітрыя Гару, які 26 гадоў служыў у КДБ. Генэралы Камітэту дзяржбясьпекі ўсё часьцей вылучаюцца на ключавыя пасады ў дзяржаве.

Мусіць, таму, што яны кіруюцца прынцыпам, сфармуляваным Лукашэнкам: часам не да законаў.

Зьвяртае на сябе ўвагу, што новым міністрам у надзвычайных сытуацыях стаў былы кіраўнік міліцыі Горадзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі. То бок чалавек не з структуры МНС, а зь іншага сілавога ведамства. Ці не дзеля таго, каб МНС было больш «заточана» на барацьбу не з пажарамі, а з пратэстамі?

Поротников: «Если бы моя фамилия была Носкевич, я бы на всякий случай поехал в гости к Румасу в Лондон»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(43)