Карбалевіч: Заклік да адзінства – пусты лёзунг і больш нічога

Палітолаг Валер Карбалевіч звянуў увагу, што дзяржаўныя мэдыі ўсяляк прапагандуюць ідэю Лукашэнкі, выказаную ў ягоным навагоднім віншаваньні, зрабіць 2021-ы «годам народнага адзінства».

– Ідэя добрая. Але з самага пачатку ад яе патыхае крывадушшам па шэрагу прычын, – піша Карбалевіч. – Па-першае, дзяржаўныя мэдыі працягваюць ужываць мову варажнечы і нянавісьці адносна ўсіх праціўнікаў улады. Яны іх дэманізуюць, аб’яўляюць ворагамі.

Па-другое, дзеля дасягненьня адзінства патрэбна вызваліць усіх палітзняволеных, спыніць крымінальны перасьлед праціўнікаў рэжыму, і таксама спыніць гвалт на вуліцах з боку АМАПу.

Нарэшце, патрэбен рэальны дыялёг паміж канфліктуючымі бакамі. Але тое, як адбываецца падбор «дэлегатаў» на Ўсебеларускі народны сход, без усялякага ўдзелу грамадзтва, паказвае, што ўлады не гатовыя нават на імітацыю дыялёгу.

Таму заклік да адзінства – чарговы пусты лёзунг і больш нічога.

Воскресенский: На Всебелорусском собрании будем продвигать политическую амнистию

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(56)