Карбалевiч: «Узяць штурмам нейкі ўрадавы будынак яшчэ не азначае ўзяць уладу»
Палітолаг – пра будынкі і ўладу.
Фото AFP
– Штурм Капітолія ў ЗША актуалізаваў дыскусіі адносна таго, ці былі дапушчаныя памылкі падчас беларускай рэвалюцыі, – пiша Валер Карбалевiч. – У сацыяльных сетках шмат хто лічыць, што калі б у жніўні пратэстоўцы дзейнічалі больш рашуча, захапілі нейкі ўрадавы будынак, то, магчыма, рэжым быў бы ужо зрынуты.
Праблема ў тым, што ўзяць штурмам нейкі ўрадавы будынак яшчэ не азначае ўзяць уладу. Што пацьвярджае гісторыя. Калі зьвяртацца да апошніх прыкладаў, то ў Армэніі ў канцы мінулага году пратэстуючыя, патрабуючы адстаўкі прэм’ера Нікола Пашыняна, захапілі будынак парлямэнта.
І вось апошнія падзеі ў Вашынгтоне, дзе прыхільнікі Трампа захапілі Капітолій – месца знаходжаньня Кангрэсу ЗША. У абодвух выпадках гэта не прывяло да зьмены ўлады.
Улада – гэта складаная рэч, заснаваная на грамадзкіх адносінах. Будынкі ўладных установаў – гэта сымвалы, знакі ўлады, а не сама ўлада.
А штурм Бастыліі і Зімняга палацу – гэта хутчэй сымвалічныя акцыі, якія спадарожнічалі зьмене ўлады.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное