Карбалевiч: «У страха вялікія вочы»

Перад 9 жнiўня палiтолаг задаецца пытаннем: чаго яны, улады, баяцца?

– Напярэдадні гадавіны пратэстаў па ўсёй Беларусі ідуць затрыманьні і прафілактычныя гутаркі, – пiша Валер Карбалевiч. – Улады баяцца новага выбуху грамадзкай актыўнасьці, хоць, здаецца, ніякіх перадумоваў для гэтага няма, усё зачышчана і паралізавана.

Тым ня менш, яны баяцца. Чаму?

Па-першае, адсутнічае зваротная сувязь улады з грамадзтвам. Усе падобнага роду мэханізмы даўно ліквідаваныя. У выніку ўлады ня ведаюць, што адбываецца ў грамадзтве. А ў страха вялікія вочы.

Па-другое, асаблівасьць беларускага пратэсту палягае ў тым, што ён быў спантанна самаарганізаваны. Калі пратэст арганізоўваюць нейкія структуры (як у Расеі Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага), то ліквідаваўшы іх, можна нэйтралізаваць пратэст. А калі дамінуе самаарганізацыя, то невядома, зь кім змагацца.

Таму Лукашэнка не адчувае сябе пераможцам, не ўпэўнены, што ўсе задушыў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(106)