Политика

Карбалевiч: «Стабільнасьць можа наступіць толькі з зыходам Лукашэнкі»

Палiтолаг – пра стабільнасьць і вэртыкаль.

– Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра стабільнасьць: «Толькі ўнутраная стабільнасьць зьяўляецца гарантыяй выжываньня Беларусі. Захаваем стабільнасьць ўнутры Беларусі – выжывем», – пiша Валер Карбалевiч. – Тэма сапраўды актуальная. Праблема аднак ў тым, што галоўным дэстабілізуючым фактарам ў краіне як раз зьяўляецца фігура самаго Лукашэнкі.

Менавіта ягоная асоба выклікае 100-тысячные пратэсты. Як раз існый рэжым разбурае прававую сыстэму краіны, разганяе бізнэс. Стабільнасьць можа наступіць толькі з зыходам Лукашэнкі.

Яшчэ адзін цікавы сюжэт з выступу Лукашэнкі на нарадзе. Згадваючы падзеі ў Кыргызстане, ён адзначыў: «Што нас ўтрымала ад падобных падзей – гэта так жорстка крытыкуемая з боку нашых апанэнтаў вэртыкаль улады. Там гэтай вэртыкалі няма».

У чымсьці ён мае рацыю. Сапраўды, беларуская вэртыкаль улады ніяк не залежыць ад грамадзтва, не прадстаўляе яго. Таму і ціск на яе з боку народа не даў выніку. У Кыргызстане ўлада ў большай ці меньшай ступені залежыць ад грамадзтва. Таму і пайшла на саступкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(52)