Политика

Карбалевіч: «Саміт АДКБ стаў даволі прыніжальным для Лукашэнкі»

Калі лепш памаўчаць.

«На ўсіх мінулых самітах АДКБ Лукашэнка пачуваў сябе ўпэўнена, выступаў з рознымі ініцыятывамі, паблажліва глядзеў на іншых чальцоў гэтай арганізацыі, час ад часу крытыкаваў іх, — прыгадвае Валер Карбалевіч.

Саміт АДКБ 2 сьнежня стаў даволі прыніжальным для Лукашэнкі. Іншыя лідары краін-чальцоў гэтага саюзу глядзелі на прадстаўніка Беларусі з спачуваньнем. Так паводзяць сябе цывілізаваныя людзі ў палаце цяжка хворага.

І гэтае негалоснае спачуваньне моцна раздражніла Лукашэнку. Яму б лепш памаўчаць. У такім разе не было б бачна, у якім узбуджаным стане ён знаходзіцца.

Аднак тое не ў ягоным стылі. Ён пачаў апраўдвацца: «Гэта абсалютна дакладна стала нам вядома, справа ў стварэнні ваеннай групоўкі НАТА для захопу гэтых [заходніх беларускіх] зямель… Гэта ніякія не каляровыя рэвалюцыі, гэта звычайны мяцеж. Рэвалюцыі — гэта калі ёсць аснова для рэвалюцыі, калі нізы не хочуць і вярхі не могуць і гэтак далей і калі ёсць рэвалюцыянеры. Ніякіх рэвалюцыянераў ні ў нас, ні ў вас сёння няма».

Нічога новага Лукашэнка не сказаў. Тое, што ў Беларусі ня можа быць глебы для рэвалюцыі, што пратэсты арганізаваныя Захадам, што НАТА зьбіраецца захапіць Беларусь, ён казаў і раней. Але тое была прапаганда для ўнутранага карыстаньня і для ўздзейнічаньня на расейскую аўдыторыю.

Але прапаноўваць такую прымітыўную вэрсію лідэрам постсавецкіх дзяржаў наўрад ці варта было. Яны ж людзі дасьведчаныя. Ім трохі крыўдна, калі іх прымаюць за лахоў, якім можна вешаць локшыну на вушы. Гэта як раз той выпадак, калі маўчаньне – золата».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(219)