Политика

Карбалевіч: «Разгараецца беларуска-польскі дыпляматычны канфлікт»

Палiтолаг – пра зьнешняга ворага.

– Аляксандр Лукашэнка падчас кадравых прызначэньняў у сілавым блоку 11 сакавіка расставіў новыя акцэнты ў дзейнасьці войска, – пiша Валер Карбалевiч. – Аказваецца, цяпер галоўная пагроза дзяржаве не столькі вонкавая, колькі ўнутраная. Таму войска павінна пераарыентавацца на барацьбу з ўнутраным ворагам.

Аднак кіраўніцтва дзяржавы вырашыла, што і пра вонкавага ворага не варта забываць. Калі яго няма, то трэба стварыць штучна. Разгараецца беларуска-польскі дыпляматычны канфлікт. Падставай стала мерапрыемства, праведзенае у Берасьці, прысьвечанае Нацыянальнаму дню памяці «выклятых жаўнераў», які афіцыйна адзначаецца ў Польшчы.

«Выклятыя жаўнеры» - гэта ўдзельнікі пасьляваеннага антыкамуністычнага падпольля. У гэтым руху ўдзельнічалі дзясяткі тысяч палякаў. Былі сярод іх людзі, якіх ёсьць падставы лічыць ваеннымі злачынцамі (у прыватнасьці, жаўнеры атраду Рамуальда Райса).

Антыпольская кампанія пачалася ў Беларусі адразу пасьля выбараў 9 жніўня мінулага году. Лукашэнка абвінаваціў Польшчу у намерах пачаць вайну і далучыць Гарадзенскую вобласьць. Плянуемае на 17 верасьня сьвята Дзень народнага адзінства таксама мае выразна антыпольскі характар.

Адметнасьць гэтага дыпляматычнага канфлікту, узаемнай высылкі дыпляматаў палягае ў тым, што цяпер беларускія улады пачынаюць біць па беларускіх паляках (крымінальная справа ў Берасьці). Як тое было падчас канфрантацыі паміж Менскам і Варшавай у 2005 годзе вакол Саюзу палякаў Беларусі.

Што вядзе да эскаляцыі канфлікту.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(29)