Карбалевіч пра сустрэчу Ціханоўскай з Байдэнам: «Гэта знакавая падзея»
Палітолаг назваў галоўны вынік візіту Святланы Ціханоўскай у Вашынгтон.
— Такім чынам, сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з Джо Байдэнам усё ж адбылася. І гэта знакавая падзея, — мяркуе Валер Карбалевіч. — Сустрэча у значнай ступені сымбалічная, дэманстратыўная. Аднак сымбалы у палітыцы часам адыгрываюць вялізарную ролю.
Джо Байдэн за паўгады свайго прэзыдэнцтва сустрэўся пакуль зь невялікай колькасьцю замежных лідэраў. І тым больш важна, што сярод іх апынулася і Сьвятлана.
Візыт Ціханоўскай у Вашынгтон вывеў беларускае пытаньне на больш высокі ўзровень у шкале прыярытэтаў замежнай палітыкі ЗША. І гэта галоўны вынік.
Цяпер актуальная задача, як перавесьці гэты сымбалічны капітал у рэальную падтрымку Беларусі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное