Карбалевіч пра шпіёнскі фільм АНТ: «Страты для рэжыму большыя, чым набыткі»
КДБ прызнае, што ў сілавых структурах далёка не ўсе адданыя існаму рэжыму, адзначае палітолаг.
— Уважліва паглядзеў шпіёнскі фільм АНТ «Манкурты». Маўляў, выдатная апэрацыя КДБ. Вось як раз наконт апошняга і сумненьні, — піша Валер Карбалевіч. — Глядзіце, што атрымоўваецца. КДБ нібыта ахвяруе дыскрэдытацыяй Натальлі Эйсмант і Мікалая Латышонка — людзьмі з бліжэйшага атачэньня Лукашэнкі. Бліжэй ужо няма.
КДБ прызнае, што ў сілавых структурах далёка не ўсе адданыя існаму рэжыму.
Дзеля чаго?
1. Каб даказаць, што Сьцяпан Пуціла і Ігар Макар супрацоўнічаюць з замежнымі спэцслужбамі. 2. Каб упэўніцца, што замежныя службы цікавяцца Беларусьсю. 3. Каб даведацца пра нелегальныя схэмы перавозкі праз мяжу.
І ўзьнікае галоўнае пытаньне: ці варта аўчынка вырабу. Як на мой погляд, страты для рэжыму большыя, чым набыткі.
Читайте еще
Избранное