Карбалевіч: «Перад Менскам стаіць задача трохі адсунуцца ад Расеі»
Палітолаг Валер Карбалевіч пракаментаваў вынікі форума «Мінскі дыялог».
— Я сказаў, што Беларусь з дапамогай такіх форумаў хоча палепшыць свой імідж, — адзначыў Валер Карбалевіч у інтэрв’ю Радыё Свабодзе. — І дзеля гэтага вылучае розныя канцэпты: Беларусь — міратворца, Беларусь — донар бясьпекі, Менск — Хельсінкі-2 і г. д. Асноўная частка такіх канцэптаў утапічная. Але зь іх дапамогай Менску удаецца весьці працэс нармалізацыі адносінаў з Захадам.
Перад Менскам і не стаіць задача пераарыентавацца на Захад. Задача стаіць трохі адсунуцца, дыстанцыявацца ад Расеі і праводзіць палітыку балянсаваньня. І гэта ў прынцыпе атрымоўваецца. І ўдзельнікі форуму пра гэта і казалі, што ў той сытуацыі, у якой апынулася Беларусь, яна ў прынцыпе правільна дзейнічае.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное