Политика

Карбалевіч патлумачыў, чаго спужаліся ўлады, абмежаваўшы доступ да сайта «Голас»

19 сакавіка Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта ініцыятывы «Голас». І гэта вельмі паказальна, лічыць палітолаг Валер Карбалевіч.

— Чаго спужаліся ўлады? Таго, што лішнім разам стане зразумела, на чыім баку большасьць, — піша Карбалевіч. — За 24 гадзіны на плятформе «Голас» звыш 470 тысяч чалавек паўдзельнічалі ў ініцыяваным Сьвятланай Ціханоўскай апытаньні пра выйсьце з палітычнага крызісу ў Беларусі шляхам перамоваў.

Улады асьцерагаюцца, каб за гэтую ідэю не пргаласавала столькі, колькі праглядзела фільм «Лукашэнка. Залатое дно» (5 895 тыс. праглядаў).

То бок, што б там ні казалі на БТ, насамрэч улады добра разумеюць, якія суадносіны іхніх прыхільнікаў і праціўнікаў. Таму і імкнуцца зламаць любыя індыкатары, тэрмомэтры і дазімэтры, якія замяраюць грамадзкія настроі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(124)