Карбалевiч: Не добрая ідэя. Вельмі незразумелыя наступствы

Палiтычны аглядальнік – пра магчымае візавае эмбарга для беларусаў і расiян.

– У такім канцэпце закладзена ідэя «калектыўнай адказнасці», – кажа на «Радыё Св*бода» Валер Карбалевiч. – Гэта такая старажытная ідэя, якая, здаваляся б, у наш час не павінна аўтаматычна працаваць. Але ж пачынае працаваць у некоторых краiнах Еўрапейскага звязу і ўжо перайшла да некаторых практычных наступстваў.

На думку эксперта, гэта не добрая ідэя.

– Увогуле, уся канцэпцыя санкцый арыентавана на такі падход: увесці санкцыі, народ будзе цярпець, шмат што страціць, будзе выказваць сваё незадаволенне і яно нейкім чынам будзе транслявацца ва ўрад, уладныя структуры, а тыя будуць вымушаныя на гэта рэагаваць.

Праблема ў тым, што гэта, магчыма, працуе ў дэмакратычнай краіне, дзе ўлады і ўрад абраныя народам и ўвогуле залежаць ад народа.

У недэмакратычных краінах – аўтарытарных, таталітарных, – гэта не працуе, бо там народ не выбірае кіраўнікоў. Там улады непадкантрольныя народу, таму такі ўплыў незадаволення на ўрадныя структуры – ён працуе не так.

Карбалевiч лiчыць, што ніхто не можа сказаць загадзя, да чаго гэта можа прывесці, калі візавае эмбарга ўсё ж такi запрацуе:

– Вельмі незразумелыя наступствы. Як адзін з варыянтаў: можа прывесці да кансалідацыі аўтарытарных рэжымаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.2(18)