Карбалевіч: «Не для таго Лукашэнка вытоптваў палітычнае поле, каб цяпер сеяць там дэмакратычнае зерне»

Ці сапраўды прэзідэнт зьбіраецца скараціць свае паўнамоцтвы?

Развагі Аляксандра Лукашэнкі пра гатоўнасьць перадаць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы іншым органам улады — гэта гульня ў кошкі-мышкі з грамадзкасьцю і Захадам, піша палітолаг Валер Карбалевіч.

Ён нагадвае, што такия заявы з вуснаў Лукашэнкі чуюцца рэгулярна.

«Агульнае, што яднае ўсе падобныя выказваньні Лукашэнкі, палягае ў тым, што яны нічым не канчаюцца. Гэта проста страсаньне паветра. Думаю, і гэтая чарговая заява скончыцца тым жа.

Бо ўвесь час на пасадзе прэзыдэнта Беларусі Лукашэнка займаўся толькі адным: усё больш канцэнтраваў уладу ў сваіх руках, ператвараючы ўсе іншыя дзяржаўныя інстытуты (парлямэнт, суды, мясцовыя саветы) у фікцыю. Адваротнай тэндэнцыі не было заўважана.

Тады навошта ён робіць падобныя заявы? Бо адчувае запыт грамадзтва, ціск з боку Захаду. Лукашэнка добра навучыўся імітаваць працэс.

Глядзіце, якая мітусьня адбываецца ў такім простым пытаньні, як увядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне. ЭЗ патрабуе, крытыкуе, настойвае на гэтым. І афіцыйны Менск кажа: добра, давайце пагаворым, абмяркуем. Колькі ўжо адбылося сэмінараў на гэтую тэму і ў Менску, і ў Страсбуры. Выніку нуль, але эўрапейцы задаволеныя — маўляў, нейкія ж зрухі адбываюцца, ідзе працэс.

Так і ў гэтым пытаньні перадачы прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў іншым органам улады. На мой погляд, гэта пустая гаварыльня, але якая шмат каму дае надзею. Людзям хочацца верыць у лепшае. На гэтым Лукашэнка і гуляе. У лепшым выпадку гэта скончыцца нейкай імітацыяй, якую дзяржаўныя мэдыі пасьпяшаюцца выдаць за сутнасьць. У горшым выпадку ўсё гэтай заявай і абмяжуецца. Не для таго Лукашэнка 24 гады вытоптваў палітычнае поле, каб цяпер сеяць там дэмакратычнае зерне».

Лукашенко обнаружил в стране умных и крепких политиков. Мы тоже поискали

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)