Карбалевіч: Лукашэнка ладзіць танную разводку

Палітолаг пракаментаваў інтэрв’ю чальца прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Ліліі Ўласавай расейскаму тэлеканалу «Дождь».

– Паводле яго, Лукашэнка падчас сустрэчы ў СІЗА КДБ абяцаў сыйсьці ў адстаўку датэрмінова, – піша Карбалевіч. – Уласава пераказвае ягоныя словы так: «Рэформы будуць ісьці, Канстытуцыя будзе прынятая, будуць новыя выбары. Гучаў тэрмін праз два гады, потым лета наступнага году, што тады будзе прынятая Канстытуцыя і пройдуць выбары».

Такім чынам, Лукашэнка паабяцаў сыйсьці пра 1-2 гады. Нешта падобнае ён абяцаў і Крамлю.

А вось беларускай намэнклатуры і грамадзтву ён даводзіць, што зьбіраецца даседзець пяць гадоў. Калі ён кажа, што гэта яго апошні прэзыдэнцкі тэмін, то маецца на ўвазе – да 2025 году.

Трохі раней, адразу пасьля вяртаньня з Сочы, ён заявіў: «Наступныя выбры – паводле Канстытуцыі». То бок праз пяць гадоў.

Такім чынам, Лукашэнка усіх разводзіць, манэўруе, кажа тое, чаго хоча пачуць канкрэтная аўдыторыя.

Бо калі раптам цяпер ён заявіць, што праз год я сыходжу, то можна ўявіць, як на гэта прарэагуе ўвесь дзяржаўны апарат. Рэжым пасыплецца, і амапаўцы пачнуць задумвацца, куды бегчы пасьля зьмены рэжыму.

Таму ён і маніпулюе, ладзіць танную разводку.

Палітолаг: «Прызначэньне Кубракова — гэта зусім ня курс на лібэралізацыю. Хутчэй наадварот»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(58)