Карбалевіч: «Каб апісаць беларускую рэчаіснасьць, патрэбны дасьледчык маштабу Оруэла»
Зьдзек з здаровага сэнсу не закончыўся.
«Калі глядзець на афіцыйны беларускі інфармацыйны экран, то чамусьці адразу ўзгадваецца Оруэл: «Вайна — гэта мір, свабода — гэта рабства» і інш., — піша Валер Карбалевіч.
На тле аблаваў па менскіх дварах, пагромаў дэмакратычных арганізацый і актывістаў, у краіне абвешчаны год народнага адзінства.
Але на гэтым зьдзек з здаровага сэнсу не закончыўся. Выступаючы ў храме ў свята Раства Лукашэнка заявіў: «Мы для ўсёй планеты, ўсіх краін прыкладам зьяўляемся. Няма нідзе такога міру і спакою, як у Беларусі». Гэта гаворыцца пра краіну, дзе некалькі месяцаў бушавала народная рэвалюцыя, якая зь лета знаходзілася ў топе сусьветных навінаў як дзяржава з самымі вялікімі сацыяльна-палітычнымі забурэньнямі.
Для таго, каб апісаць беларускую трагікамічную рэчаіснасьць, патрэбны дасьледчык маштабу Оруэла».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное