Политика

Карбалевiч: «Гісторыя паўтараецца другі раз. Але не ў выглядзе фарсу, а ў выглядзе трагедыі»

Палiтолаг – пра «справу Аўтуховіча».

– У кампанію па выкрыцьцю «тэрарыста» Аўтуховіча уключыўся сам Лукашэнка, – пiша Валер Карбалевiч. – 25 сьнежня ён заявіў, што Аўтуховіч з падзельнікамі «рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне, і ўжо пачалі ажыцьцяўляць». Паводле сьледства, у «групу Аўтуховіча» ўвоходзіць праваслаўны сьвятар и ягоная жонка.

Хачу нагадаць, што не першы раз Аўтуховіча абвінавачваюць у тэрарызме. У 2009 годзе ён і яшчэ два чалавекі былі абвінавачаны ў «шэрагу цяжкіх злачынстваў», «падпалах і выбухах», падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкама.

БТ паказвала страшныя кадры. Затрымлівала трох чалавек спэцпадразьдзяленьне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» у колькасьці 40 спэцназаўцаў, якое адмыслова прыехала з Менску ў Ваўкавыск. Сам Лукашэнка вылучыў абвінавачваньне ў тэрарызме на адрас Аўтуховіча: «Тэрору ў краіне дапусьціць не магу», – сказаў ён наконт гэтай справы 17 лютага 2009 году.

8 красавіка 2014 -га Аўтуховіча выпусцілі з турмы ў Гродне. Вязня сумлення сустракалі кветкамі і апладысментамі. Фота Сяргея Балая

У выніку, нават у беларускім судзе справа рассыпалася. Суд абвінаваціў Аўтуховіча толькі ў захоўваньні пяці патронаў ад паляўнічай стрэльбы, за што падсудны атрымаў пяць гадоў калёніі.

Ёсьць адчуваньне, што гісторыя паўтараецца другі раз. Але не ў выглядзе фарсу, а ў выглядзе трагедыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(62)