Карбалевіч: «Гэта хто, Маша Васілевіч будзе вырашаць дзяржаўныя праблемы?»

Палітолаг — пра палітычную пустыню і заклік Лукашэнкі да парламенту і ўраду браць на сябе паўнамоцтвы.

— Лукашэнка на сёньняшняй нарадзе заклікаў парлямэнт і ўрад браць на сябе паўнамоцтвы і вырашаць тыя дзяржаўныя праблемы, якія цяпер вымушаны вырашаць ён сам, — піша Валер Карбалевіч. — Але, каб пераразьмеркаваць паўнамоцтвы паміж іншымі дзяржаўнымі органамі, такія органы павіны існаваць у рэале, а не толькі намінальна.

Павінен існаваць парлямэнт, выбраны народам, а не прызначаны. Гэта хто, Маша Васілевіч будзе вырашаць дзяржаўныя праблемы?

Павінен быць не тэхнічны урад, як сёньня, а ўрад, абапіраючыся на парлямэнцкую большасьць. Гледзячы на тых урадоўцаў, якія тупа запісваюць кожнае слова Лукашэнкі, цяжка ўявіць іх дзяржаўнымі дзеячамі.

Пвінен быць незалежны суд.

Нічога гэтага ў краіне няма. 26 гадоў у Беларусі рэальна дзейнічаў толькі інстытут прэзыдэнта. Усе астатнія органы існавалі толькі намінальна, у якасьці простых рэтранслятараў. Гэта палітычная пустыня. І цяпер на гэтай пустыні Лукашэнка хоча, каб нешта пачало расьці.

Трэба мяняць усю сыстэму.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(111)