Карбалевіч: Безыменных «герояў» схавалі ад народа
Валер Карбалевіч – пра чарговыя ўзнагароды сілавікам.
– Лукашэнка ўзнагародзіў 28 прадстаўнікоў КДБ, МУС, Савету бясьпекі, Памежнага камітэту. Было сказана шмат пафасных словаў у іх адрас, – піша Карбалевіч. – Аднак усё сапсавала тое, што прозьвішчы ўзнагароджаных не называюцца. Гэта сакрэтна.
Безыменных «герояў» схавалі ад народа, інтарэсы якога яны нібыта абаранялі.
І гэта вельмі яскрава ілюструе сытуацыю, у якой апынуліся ў Беларусі сілавыя структуры. Фактычна ўлады прызнаюць, што гэтыя органы не зьяўляюцца інстытутамі, якія ажыцьцяўляюць легітымны гвалт ад імя дзяржавы. Менавіта таму іх прозьвішчы трэба хаваць.
А хто яны тады? Асабістая гвардыя Лукашэнкі? Прыватная ваенная кампанія (ЧВК – на расейскай мове) Лукашэнкі?
У пэўным сэнсе тут усё лягічна. Сумніўная легітымнасьць улады Лукашэнкі спараджае сумніўную легітымнасьць гвалту сілавых стрктур. Таму рэпрэсіі ладзяць людзі ў масках, якія не прадстаўляюцца, міліцыянты даюць паказаньні ў судах ананімна.
І цяпер іх узнагароджваюць ананімна. Неяк дрэнна падобныя гэтыя людзі на абаронцаў народу, якімі варта ганарыцца.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное