Политика

Карбалевіч: «Афіцыйны Менск гатовы ісьці па шляху эскаляцыі канфлікту з Захадам без усялякіх тармазоў»

Палітолаг — пра атаку беларускіх уладаў супраць Польшчы.

— Адзін-два тыдні таму некаторыя экспэрты прыйшлі да высновы, што шантаж мігрантамі, які арганізавалі беларускія ўлады, праваліўся, пік мігрантскага крызысу пройдзены,  — піша Валер Карбалевіч. — Што тычыцца Літвы і Латвіі, то, магчыма, гэта і так.

А вось атака супраць Польшчы набірае абароты. 19 верасня польскія ўлады паведамілі пра рэкордную колькасьць спробаў перасячэння мяжы за суткі — 324. Наступныя суткі былі зроблена 276 такіх спробаў.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што толькі ў верасні польскія ўлады зафіксавалі больш за чатыры тысячы спробаў перасекчы мяжу. Паводле ягонай інфармацыі, «дзясяткі тысяч чалавек сцягнутыя ў Беларусь», і гэта можна кваліфікаваць, як «штурм польскай мяжы».

Больш за тое, на мяжы былі знойдзеныя чатыры целы мігрантаў.

Адначасова апошнімі днямі, у сьвязку з «Днём народнага адзінства», у Беларусі разгортваецца антыпольская кампанія.

Гледзячы па ўсім, афіцыйны Менск падымае стаўкі і гатовы ісьці па шляху эскаляцыі канфлікту з Захадам без усялякіх тармазоў.

«Создавая атмосферу страха, власти больше всего запугали самих себя»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(14)