Караліна Куркава

Сваімі доўгімі нагамі супермадэль Караліна Куркава абавязана бацьку — легендарнаму чэшскаму баскетбалісту Жозэфу Курка. Гэтыя ногі і прывялі 15-гадовую Караліну ў мадэльнае агенцтва Прагі.

Зараз ніводны паказ мод у Мілане, Парыжы, Нью-Йорку не абыходзіцца без светлавалосай чэшскай прыгажуні. А нядаўна Караліна дэбютавала ў кіно. Карціна называецца “Мой самы сексуальны год”.