Политика

Кацярына Шуст, Новы час

Кансерватар не гей, гей не кансерватар?

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў пасля шпацыру па Вiльнi трапiў у віхуру турбулентнасцi: спачатку лiдар БХД Павал Севярынец перастаў вiтацца з iм за руку, а потым i намеснiк самаго Кастусёва пакiнуў партыю.

Фота citydog.by

Гэтыя ўчынкі ў сваёй эмацыйнай дэманстратыўнасцi падаюцца зусiм не адпаведнымі нагодзе: Кастусёў усё ж не рабiў нечаканых камiн-аўтаў i не прапаноўваў рэвалюцыйныя папраўкi ў партыйную праграму.

Ён усяго толькi папрысутнiчаў на першых хвiлiнах вiленскага гей-прайду, i нават не ў якасцi запрошанага госця — літаральна мiмаходзь.

Але разумеючы, што палiтыкай займаюцца не дзецi, а дарослыя людзi, якiя нават у форму капрыза звычайна ўкладаюць глыбокі сэнс, я адразу задалася пытаннем: а што далей?

I калi ў выпадку Севярынца цалкам зразумела, што дасведчаны палітык скарыстае нават дробную нагоду для працы на ўласную партыю, то дэмарш Аляксандра Стральцова прымушае задумацца, цi не згуляў намеснiк на апераджэнне якiх-небудзь наступных унутрыпартыйных падзей, з якiмi яму сапраўды складана было б сумяшчаць ультра-рэлiгiйныя погляды?

Тым не менш, любыя разважаннi на тэму, цi выступiць заўтра БНФ за легалiзацыю аднаполых шлюбаў, сутыкнуцца з ураганам контраргументаў, заснаваных на стэрэатыпным уяўленнi пра кансерватыўныя палiтычныя сiлы — што з боку iх самiх, што з боку iх iдэйных апанентаў.

Таму я i не пачынаю такiх разважанняў. Лепш паразважаць пра тыя самыя стэрэатыпныя ўяўленнi кшталту «гэта немагчыма, бо немагчыма ў прынцыпе».

Памылкова лiчыць, што кансерватары не адчувальныя да зменаў у грамадстве i заўжды стаяць на адным месцы. Як трапна заўважае беларускi журналiст і палітычны аглядальнік Вiталь Цыганкоў, «кансерватары зусім не з’яўляюцца рэтраградамі, яны часта выступаюць за змены, але такія, якія адпавядаюць іх каштоўнасцям».

Тым больш памылкова лiчыць, што сексуальная арыентацыя прадвызначае палiтычныя ды эканамiчныя погляды: бясконцыя прыклады ў Еўропе ды Злучаных Штатах яскрава дэманструюць зваротнае.

Сапраўды, доўгі час правы аднаполых параў адстойвалі левыя палiтычныя сiлы, але сiтуацыя даўно змянiлася i не заўважыць гэта можа толькi сляпы. ЛГБТ-супольнасць у ЗША актыўна падтрымлівала Дональда Трампа, якi ў свой час адплаціў узаемнасцю, запланаваўшы дэкрыміналізацыю гомасексуальнасці ва ўсім свеце.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.2(13)