«Канкурэнтам Лукашэнкі павінен стаць нехта малады»
Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч распавёў сваё бачанне мэтаў беларускай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах-2015.
Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, сход яе актывістаў праходзіць 7-9 лістапада пад Мядзелам.
Агульны стан дэмакратычных сілаў Мілінкевіч ахарактаразаваў як нездавальняючы. Больш за тое: “У такім стане як сёння дэмсілы яшчэ не былі”.
Старшыня Руху “За Свабоду” перакананы, што сітуацыя не зменіцца, “пакуль мы не скажам, чаго хочам і якія мэты ставім на кампанію”.
“Можна мэтай назваць падвышэнне рэйтынгу папулярнасці і вядомасці сваёй партыі ці арганізацыі. Але кансалідацыі тады не будзе. Мэта можа быць меркантыльнай – грошы. Натуральна, і ў такім разе не будзе аб’яднання. На маю думку, нам трэба дбаць пра ўзмацненне пазіцый усіх дэмакратычных сіл і раскруціць на лідара чалавека, якога мы не “знішчым” адразу пасля выбараў. Я выступаю за тое, каб гэта быў адносна малады чалавек. Маладых і прыстойных хапае. Але разам з тым важная і біяграфія. Бо людзі часта пытаюць: “А чым ён кіраваў, чаго дасягнуў?”. Што праўда, гэта зрабіць складана. Дый прыклады Чыгіра, Марыніча, Казуліна паказваюць, чым гэта можа скончыцца, калі ў вялікую палітыку пойдзе асоба з уладных колаў з досведам кіравання”, – заявіў Мілінкевіч.
Ён таксама зазначыў, што “калі ў электаральнай кампаніі 2015 году будзе ўдзельнічаць Лукашэнка, выбараў не будзе”.
“Галоўнае – выйграць выбары пасля Лукашэнкі. Выйграць на карысць еўрапейскага выбару! Таму Руху неабходна актывізаваць працу ў кірунку еўрапеізацыі Беларусі”, – сказаў Мілінкевіч паплечнікам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное