Политика
Уладзімер Глод, ”Радыё Свабода”

Канаплёў зьявіўся ў Авальнай залі без барады

28 лістапада ў перапынку сумеснага паседжаньня дэпутатаў дзьвюх палат Нацыянальнага Сходу Беларусі ў Авальнай залі ўпершыню пасьля зыходу з пасады кіраўніка Палаты прадстаўнікоў з’явіўся Ўладзімер Канаплёў. Зьнешне ён моцна зьмяніўся: схуднеў, коратка пастрыгся, густая барада ператварылася ў маленькую эспанёлку.

Ад гутаркі з журналістамі экс-сьпікер ухіліўся. Адзін з калег Уладзімера Канаплёва па дэпутацкаму корпусу пасьля размовы зь ім расказаў наступнае: “Уладзімер Мікалаевіч сказаў, што ён перанёс аж шэсьць апэрацыяў. Цяпер ён адчувае сябе лепш. Канаплёў катэгарычна абвяргае паведамленьні некаторых мэдыяў пра ягоны ўдзел у нейкіх фінансавых махінацыях. Над сваімі будучымі плянамі ён разважае. Але гаворыць, што па-ранейшаму застаецца шчырым прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)