Каму замінае музей Багдановіча?
Што страцяць беларусы, калі музей Максіма Багдановіча, які месціцца ў Траецкім прадмесці ў Мінску, перастане быць асобнай структурай?
Па словах вядомага філолага і лінгвіста Лявона Баршчэўскага, інфармацыя пра ліквідацыю музея Багдановіча як юрыдычнай адзінкі праўдзівая.
— Адпаведны ліст ляжыць у Савеце Міністраў, бо міністр культуры Святлоў яго ўжо падпісаў. Музей Багдановіча хочуць перакінуць у будынак Музея беларускай літаратуры, каб вызваліць той будынак, які быў заняты экспазіцыяй музея Багдановіча, — паведаміў Лявон Баршчэўскі.
Лявон Баршчэўскі: Музей Багдановіча сам па сабе камусьці муляе вока
Музей Багдановіча быў першым несавецкім літаратурным музеем, які ствараў са сваімі сябрамі Алесь Бяляцкі — старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), цяперашні палітвязень. Музей ствараўся ў часы позняй перабудовы і быў адчынены на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.
— Нават пасля таго, як там некалькі разоў памянялася кіраўніцтва, гэты музей не ўпісваецца, не адпавядае прыгладжанай, асавечанай беларускай літаратуры наогул. Апроч таго, што музей Багдановіча займае прэстыжны будынак, ён яшчэ сам па сабе камусьці муляе вока, — мяркуе суразмоўца.
Баршчэўскі прытрымліваецца думкі, што чыноўнікі паціху ліквідуюць выспы беларускасці, якія яшчэ застаюцца ў нашай краіне.
— У свой час ліквідавалі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Цяпер — выдавецтва Логвінава. Гэта мэтаскіраваная палітыка: усё, што выбіваецца за межы кантраляванай савецкай беларускасці, трэба знішчыць ці зрабіць яму жыццё цяжэйшым. Гэта музей, які сам па сабе мае некалькі філій. А які цяпер будзе статус гэтых філій — у той жа Ракуцёўшчыне, у Беларускай Хатцы? – задаецца пытаннем эксперт.
Працяг чытайце тут.
Читайте еще
Избранное