Экономика

Павел Кірылаў, Новы час

Кампанія «Антытытунь», ці Каму закон не пісаны

Адной рукой дзяржава робіць больш жорсткім антытытунёвае заканадаўства, а другой стварае паблажлівыя выключэнні для абраных бізнесоўцаў. Чаму так адбываецца негледзячы на незадаволенасць насельніцтва?

Фота Pixabay 

27 ліпеня ўступіў у сілу дэкрэт №2, званы «антытытунёвым». Ён мае абмежаваць рэкламу ды продаж цыгарэтаў, а таксама публічнае паленне беларусаў. У тым ліку з дапамогай штрафаў. Вынікам павінна стаць скарачэнне колькасці курыльшчыкаў, якіх цяпер у Беларусі 28% насельніцтва ва ўзросце ад 16 гадоў.

Каму закон пісаны

Дэкрэт прыняты дзеля «стварэння ўмоваў для аховы здароўя грамадзян», «абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы», узмацнення дзяржаўнага кантролю «за вытворчасцю, абарачэннем і спажываннем тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў» і «за выкарыстаннем электронных сістэмаў курэння».

Як гэта на практыцы адаб’ецца на курыльшчыках і тых, хто мусіць дыхаць іхні нікацінавы дым?

Вызначаныя месцы, дзе можна курыць толькі ў адмыслова абсталяваных там зонах. Гэта — установы культуры, аховы здароўя, агульнага харчавання, гандлёвыя цэнтры, вакзалы, пляжы. Пашыраецца спіс месцаў, дзе будзе цалкам забароненае курэнне.

Працяг артыкула чытайце тут