Каманду серыяла «Чарнобыль» запрасілі пад Бабруйск
Актывісты ініцыятыўнай групы па ўшанаванні памяці Алеся Адамовіча запрасілі стваральнікаў папулярнага серыяла НВО «Чарнобыль» на адкрыццё бюста пісьменніка. Урачыстае адкрыццё павінна адбыцца 3 верасня на малой Радзіме пісьменніка — у вёсцы Глуша на Бабруйшчыне, акурат на яго дзень народзінаў.
Менавіта Алесь Адамовіч быў адным з першых, хто ўзняў тэму рэальнага маштабу катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
— Адамовіч часта паўтараў: «Я не спецыяліст, але вы — навукоўцы, чыноўнікі, лекары — дапусцілі гэта і не хочаце дапамагаць народу, а я магу ўсё гэта данесці да людзей праз слова».
Ён яшчэ задоўга да катастрофы пачаў усведамляць пагрозу не толькі «мірнага» і ваеннага атама, — адзначылі актывісты ў запрашальным лісце. — Адамовіч пачаў думаць пра атам як пісьменнік, філосаф, публіцыст, складаючы: «На планеце няма дзвярэй «запасны выхад». Няма куды бегчы будзе ў выпадку ядзернага пажару».
Адамовіча з поўнай упэўненасцю можна назваць «сумленнем нацыі». Васіль Быкаў называў яго «фігурай еўрапейскага маштаба», а Святлана Алексіевіч лічыць яго сваім настаўнікам», — адзначылі актывісты ў запрашальным лісце.
Актывісты спадзяюцца, што стваральнікі серыяла «Чарнобыль» скарыстаюцца іх запрашэннем і наведаюць урачыстае мерапрыемствы ў Глушы, дзе і пахаваны беларускі пісьменнік.
Працяг артыкула чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное