«Калядныя цары»
Абрад «Калядныя цары» сягае XVIII стагодзьдзя і быў адроджаны у 1996 годзе на жаданьне жыхароў вёскі Семежава Капыльскага раёна Менскй вобласьці.
Гісторыя абраду «Калядныя цары» вядзецца з часоў Расейскай імпэрыі, калі недалёка ад вёскі кватаравалі часткі царскай арміі. Мясцовае паданьне кажа, што ў дні сьвяткаваньня Новага году паводле старога стылю (юліянскага календара) салдаты й афіцэры хадзілі па дварах, паказваючы вясёлыя штукі, за што гаспадары адорвалі іх пачастункам. Падрабязнасці ў фотарэпартажы Радыё Свабода.
Абрад «Калядныя цары» аб’яднаў элемэнты карнавалу і народнай драмы. Яго ўпрыгожаньнем стаў самабытны фальклёр
На грудзях кожнага «цара» крыж-накрыж павязаныя чырвоныя семежаўскія паясы з геамэтрычным арнамэнтам
Працэсія «цароў» наведвае дамы вяскоўцаў, а потым разыграе народную драму «Цар Максімілян»
З надыходам цемры запальваюць паходні
Пасьля паказу госьці традыцыйна віншуюць гаспадароў дому, якія шчодра адорваюць удзельнікаў абраду
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное