Политика
Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва»

Каля Вярхоўнага суда адбыўся пікет супраць міліцэйскага гвалту

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сабраў неабыякавых людзей узяць удзел у акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі.

Падставай для гэтага сталася збіццё супрацоўнікамі міліцыі дваіх грамадзкіх актывістаў і журналіста партала Тут.бай ў судзе Фрунзенскага раёну Менску падчас судовага працэсу ў справе графіці.

На акцыю 30 студзеня сабралася каля паўсотні чалавек: палітыкі, журналісты і проста неабыякавыя грамадзяне з бел-чырвона-белым сцягам.

Анатоль Лябедзька падняў плакат з надпісам «Выбірай tut.by або tut.bей» і выступіў з кароткай прамовай пра безабароннасць грамадства ад гвалту міліцыі і ўлады.

Здзіўляе вялікая колькасць людзей у цывільным і амапаўцаў. На тых грамадзян, хто прыйшоў з плакатамі складаюць пратаколы. Міліцыянтамі пры гэтым кіруе асоба ў цывільным. Менавіта гэты грамадзянін паказвае міліцыянтам, да каго падыходзіць для складання пратаколу.

Прысутнічае камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба.

Дзмітрый Балаба на фота злева

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)