Каля КДБ затрыманыя грамадскі актывіст Мікіта Каваленка і журналіст Аляксандр Баразенка
8 студзеня затрыманых адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, у панядзелак суд.
Каля 16.00 грамадскі актывіст Мікіта Каваленка падышоў да прыступкаў КДБ, разгарнуў бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты палітвязняў. Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. Да юнака падбеглі людзі ў цывільным, якія выйшлі з КДБ, і зацягнулі ў будынак.
Разам з імі быў затрыманы незалежны журналіст Аляксандр Баразенка, які здымаў акцыю на відэакамеру.
***
Іх адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска для разбіральніцтва, праз тры гадзіны Аляксандра Баразенку адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, што на завулку Акрэсціна.
Па словах праваабаронцаў, іх вінавацяць у несанкцыянаваным пікеце.
Читайте еще
Избранное