Скандалы

Каля дома жанчыны, якую называюць «правакатаркай» з сустрэчы Ціханоўскага, дзяжурыла міліцыя

Карэспандэнт Радыё Свабода пабачыў машыну міліцыі і двух міліцыянтаў каля пад’езду, дзе жыве жанчына.

Алену К. карыстальнікі інтэрнэту апазналі як удзельніцу сустрэчы зь Сяргеем Ціханоўскім у Горадні. Пасьля інцыдэнту з жанчынай, падобнай да Алены К., і яе сяброўкай, Ціханоўскага затрымалі.

Суседка Алены К. пацьвердзіла, што гэтая жанчына з Бабруйску і ўжо два гады наймае гэтую кватэру ў Менску. Кажа, што сёньня яе шукалі міліцыянты, пыталіся, ці тут жыве «такая поўная». Жыве жанчына з маці і дачкой.

— Я ня ведаю, што яна сабой уяўляе, я думаю, яна нідзе не працуе. Казала, нібыта ў цырульні, сьпіць да 12-й, да 13-й. Маці такая сур’ёзная жанчына, на пэнсіі, — сказала суседка.

Адна з суседак лічыць, што гэтая жанчына ўдзельнічала ў стрыме Ціханоўскага.

Каля 16.00 у двор заехаў пажарны аўтамабіль. Супрацоўнікі МНС падняліся на пад’ёмніку да пятага паверху і паспрабавалі трапіць у адну з кватэр праз гаўбец.

Суседзі кажуць, што гэта кватэра Алены К. і мяркуюць, што ў кватэру не пускалі міліцыю. Пасьля гэтага міліцыя зьехала.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(87)