Экономика

Калькулятар дня. На МУС 1 мільярд рублёў, на культуру – 142 мільёны

Каму і колькі адвялі ў праекце бюджэту на 2021-ы, разбіралася Радыё Свабода.

Фота: Сяргей Картэс

Праект бюджэту на 2021 год сфармаваны з дэфіцытам у 4 мільярды рублёў: настолькі выдаткі бюджэту перавышаюць даходы. Свабода паглядзела, колькі фінансаваньня закладзена для сілавікоў, адукацыі і аховы здароўя.

ацыянальную абарону налета плянуюць патраціць 1,4 мільярда рублёў. На судовую ўладу, праваахоўныя органы і дзяржбясьпеку — 2,7 мільярда. Зь іх:

- МУС — 1 мільярд

- Пракуратура — 94 мільёны

- Памежная служба — 266 мільёнаў

- Дзяржаўная бясьпека — 216 мільёнаў

- Суды — 160 мільёнаў.

У сёлетнім бюджэце на нацыянальную абарону трацілі менш — 1,3 мільярда, на МУС — 915 мільёнаў. Такім чынам, амаль на ўсе сілавыя органы расходы вырасьлі.

На войска ў бюджэце налета плянуюць патраціць 1,3 мільярда, сёлета было 1,2 мільярда.

Здароўе

На ахову здароўя ў 2021 годзе плянуюць патраціць 1,6 мільярда рублёў. Прычым на мэдычную дапамогу людзям зь іх пойдуць толькі 684 мільёны, менш за палову. Затое на «іншыя пытаньні ў галіне аховы здароўя» вылучаюць 957 мільёнаў, амаль мільярд.

У сёлетнім бюджэце на ахову здароўя закладалі 1,2 мільярда, то бок выдаткі вырасьлі на 400 мільёнаў. Сёлета на «іншыя пытаньні ў галіне аховы здароўя» пайшло 672 мільёны, а на мэдычную дапамогу людзям — 576 мільёнаў.

Гэта значыць, нягледзячы на рост выдаткаў, у наступным годзе непасрэдна на дапамогу людзям пойдзе толькі на 108 мільёнаў больш, чым у 2020-м.

Спорт, культура, СМІ

У бюджэце на наступны год выдаткі на спорт і культуру вырасьлі, а на дзяржаўныя СМІ зьменшыліся.

- Спорт — 204 мільёны (сёлета было 202)

- Культура — 142 мільёны (сёлета было 141)

- СМІ — 156 мільёнаў (сёлета было 164).

Адукацыя

Крыху вырасьлі і выдаткі на адукацыю, налета на яе плянуюць патраціць 1,2 мільярда, а сёлета патрацілі 1,1 мільярда.

Найбольш плянуюць патраціць на вышэйшую і пасьлядыплёмную адукацыю — 902 мільёны. На «іншыя пытаньні ў галіне адукацыі» — 125 мільёнаў; гэта больш, чым на дашкольную і сярэднюю адукацыю, разам узятыя.

У плянах — 1,6 мільярда вонкавага фінансаваньня

У праекце бюджэту на наступны год заклалі вонкавае фінансаваньне на 1,6 мільярда рублёў. Гэта:

- 1 мільярд пазык ад іншых дзяржаваў

- 703 мільёны ад разьмяшчэньня аблігацыяў і каштоўных папераў

- 93 мільёны ад міжнародных фінансавых арганізацыяў.

Сёлета ў бюджэце сумы былі значна большыя: вонкавае фінансаваньне — 5 мільярдаў, крэдыты ад іншых дзяржаваў — 2,1 мільярда, каштоўныя паперы і аблігацыі — 3 мільярды.

Бюджэт на наступны год сфармаваны з дэфіцытам у 4 мільярды рублёў (сёлета дэфіцыт складаў 1 мільярд).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(24)