Скандалы

«Калі я пачаў маліцца, тыцкалі дубінкай у зубы»

Зміцер Дашкевіч — пра затрыманне 7 лістапада(ГИП на 119803) падчас адкрыцця новага помніка Леніну ў Мінску.

Паводле словаў лідара «Маладога Фронта», на яго склалі тры пратаколы: за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі», за «хуліганства» і за «непадпарадкаванне міліцыі».

— Я не помню, каб раней так брутальна затрымлівалі, У міліцэйскім аўтобусе мяне збівалі. Калі я пачаў маліцца, тыцкалі дубінкай у зубы. Брудна лаяліся. Усе гэтыя іх дзеянні я зафіксаваў у пратаколах. Думаю, буду падаваць скаргі, — сказаў Дашкевіч карэспандэнту Нашай Нiвы .