Общество
Віктар ЛІСТАПАДАЎ, «Заўтра тваей краiны»

Калі вуліцы Мінска зменяць савецкія назвы

Першае месца па колькасці назваў з 780 мінскіх вуліц займае другая сусветная вайна (120 тапонімаў), другое — руская гісторыя і культура, трэцяе — савецкі камунізм. І толькі пасля іх ідуць назвы, звязаныя з беларускай нацыянальнай культурай.

Навукоўцы Беларусі, Літвы і Украіны правялі даследаванне “Памяць пра другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Усходняй Еўропы”. Вывучаліся назвы вуліц сталіц трох краін.

Вынікі даследавання, якое падтрымалі фундацыя “Памяць, адказнасць, будучыня” (Германія) і Інстытут прыкладной гісторыі пры Еўрапейскім Універсітэце Віадрына (Франкфурт-на-Одэры, Германія), дэманструюць цікавы кантраст паміж трыма гарадамі ў падыходзе да фарміравання гарадскога ландшафту.

— Выяўленыя тэндэнцыі могуць быць асноваю для больш глыбокага разумення культурных і палітычных працэсаў у рэгіёне, а таксама падставаю для публічнай дыскусіі па пытаннях палітыкі памяці ў Беларусі, Літве і Украіне, — падкрэслівае супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі Аляксей Ластоўскі.

Назвы вуліц Вільнюса (прааналізавана 875 назваў) ніколі не мелі савецкага твару. У гэтым, безумоўна, дапамагла гісторыя. Вільнюс увайшоў у склад СССР значна пазней сталіц Беларусі і Украіны, да таго ж перад самай вайной. У выніку – да вайны не хапіла часу, а пасля яе літоўцы вельмі ўпарта пазбягалі палітыкі ў назвах вуліц сваёй сталіцы.

Між тым, як гаворыць дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага (Каунас, Літва) Раса Балачкайтэ, сам Вільнюс пасля другой сусветнай вайны хацелі перайменаваць у гонар генерала Савецкай Арміі Івана Чарняхоўскага. Потым абыйшліся плошчай Чарняхоўскага.

— У Вільнюсе ў камісіі, якая давала назвы вуліцам, заўсёды была такая пазіцыя, што чым менш палітыкі, тым лепш. Праўда, пасля вайны перайменавалі перш-наперш усе вуліцы, якія мелі рэлігійныя назвы. І зараз у сталіцы шмат вуліц, накшталт Садовай, Вераб’ёвай, Зоркавай, -- гаворыць Раса Балачкайтэ. -- Так выглядае кампрасміс па-літоўску. Зараз у назвах вуліц горада няма нават згадкі пра савецкія часы. Не засталося помнікаў і назваў, прысвечаных другой сусветнай вайне.

Палітолаг Андрэй Казакевіч падкрэслівае, што ў гонар асоб, якія маюць дачыненне да другой сусветнай вайны, у Мінску названыя 113 вуліц, да рускай культуры — 68. Пры гэтым беларуская савецкая культура прадстаўленая ў 36 назвах, а беларуская нацыянальная — у 24.

Ці застанецца Мінск і надалей савецкім горадам з вуліцамі Маркса і Леніна ў цэнтры?

Далей чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)