«Калі ты зараз адсюль не «дзёрнеш», цябе, магчыма, увогуле не знойдуць»
Падчас пратэстаў у ноч з 9 на 10 жніўня Аляксандр Садоўскі атрымаў два кулявыя раненні і здолеў уцячы з імі ад АМАПу.
Выпадковыя людзі даставілі яго ў шпіталь, дзе мужчына знаходзіўся ў цяжкім стане, перанёс некалькі аперацый.
Не было вядома, ці ён выжыў.
Ілюстрацыйнае фота. Ноч з 10 на 11 жніўня, метро «Пушкінская». Фота Ігар Мялешка
Аляксандр Садоўскі працуе кіроўцам. Увечары 9-га жніўня ён адзін пайшоў у бок цэнтра з Сухарава. У раёне Скрыганава-Кальварйскай, узгадвае суразмоўца, на процілеглы бок пад'ехаў аўтазак.
— Нас чалавек 30 перайшло на той бок. Пастаялі насупраць АМАПу, «пабрахалі». Потым шчыты рассоўваюцца – і чалавеку ў пяці метрах ад мяне прылятае з пампавіка, — распавядае Аляксандр. — Усе абураюцца, давай крычаць. Ну, праз хвіліну прыкладна і мне прыляцела. Пачалі разбягацца, я толькі павярнуўся – яшчэ адна, у паясніцу.
Пасля таго, як прыляцела другая куля ў спіну, Аляксандр не ўпаў — яго «паставіла» на калена.
— Я літаральна цягам некалькіх імгненняў чуў, як ззаду пачалі тупаць берцы, народ пачынае разбягацца. Адчуваю, слезацечны газ пайшоў. Думаю: «Так, сябра, калі ты зараз адсюль не «дзёрнеш», то цябе, магчыма, потым увогуле не знойдуць». Калі мяне прывезлі апераваць, чалавек, які быў на маёй аперацыі, распавёў, што ўсю кроў маёй групы перацягалі.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное