«Калі ты займаешся справай, якая ў цябе не атрымліваецца, – сыдзі. Гэта і завецца мужнасцю»

31 год у інтэлектуальных гульнях, 41 год у шлюбе і 57 гадоў у пошуку адказаў. На мінулым тыдні ў Віцебску мы папрасілі парадаў у магістра клуба «Што? Дзе? Калі?» Аляксандра Друзя.

Імкніцеся ўладкаваць прастору вакол сябе. Вальтэр казаў: «Няхай кожны апрацоўвае свой сад». Але не забывайце, што ваша прастора не бязмежная і заўсёды ўпіраецца ў жыцці іншых людзей.

Цікаўнасць ды інтэлект – найлепшыя лекі ад меланхоліі. Навакольны свет заўсёды падкіне вам нешта дзіўнае і незвычайнае. Галоўнае, гэтыя цуды спачатку не праспаць, а потым не прасраць.

Вашы адзнакі ў школе і ўніверсітэце кажуць толькі пра здольнасць адаптавацца да сістэмы. Для гэтага трэба яе добра разумець і знаходзіць слабыя месцы. Калі ў вас гэта атрымаецца, то будзеце атрымліваць высокія балы, незалежна ад ведаў. Гучыць не вельмі натхняльна, але, паверце, здольнасць адаптавацца ў жыцці вам вельмі спатрэбіцца.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)