«Калі Расія захапіла Беларусь, то цар загадаў разбурыць ратушу»
З выпадкова падслуханага і падгледжанага.
Мінск, ратуша. Малады бацька тлумачыць сыну:
— Калі Расія захапіла тагачасную Беларусь, то расійскі цар загадаў разбурыць ратушу, каб не нагадвала беларусам, што ў іх было Магдэбургскае права. Магдэбургскае права? Гэта…
У гэты момант побач праходзіла экскурсія. Адзін з яе ўдзельнікаў з нямым здзіўленнем слухаў словы пра цара і захоп Беларусі. На шапцы ў яго была выява двухгаловага арла і надпіс «Россия».
***
Размова на аўтавакзале ў Навагрудку:
— Бачыў? Наш усё на лёд лезе. Такі ўжо хакеіст. Ногі ўжо не ездзяць, а ўсё пнецца. А гэтыя, што з ім гуляюць, пазорышча адно — расступяцца, раз’едуцца ў бакі, каб ён кінуць мог. І ніхто не атакуе яго, баяцца на метр пад’ехаць, катаецца адзін. Цьху! І так ва ўсім — адзін падман, за што не возьмецца — паказуха.
***
Два пенсіянера сустрэліся на Нямізе:
— Вадохрышча сёння, а людзей няма. Раней чарга за кіламетар у царкву па святую ваду стаяла…
— А ты хіба не чуў? Гэтым разам бацюшка адзін па тэлевізары сказаў, што на Вадохрышча любая вада, нават з-пад крана — святая. І не трэба нікуды па яе хадзіць.
— Во як, усё для людзей!
***
— Ну, так. Я бухаю як чорт. Але гэта маё здароўе і я раблю з ім, што захачу. Я ж не валяюся п’яны каля школы, не буяню. Нап’юся — і агародамі ціхенька дадому. А ўчастковы мяне пільнуе з засады ўжо другі месяц, хоча ў ЛТП запраторыць. План у яго, сука! А што за гэты час у суседкі веласіпед вынеслі з хлява, то яму не гарыць шукаць, мяне ўсё ловіць! — скардзіцца суседу ў электрычцы малады чалавек з пакамечаным тварам.
Падслуханае ў мінулы раз:
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное