Общество

«Калі працоўныя адмаўляюцца галасаваць датэрмінова, ім пагражаюць праблемамі»

Больш за 40 паведамленняў ад грамадзян з’явіліся на электроннай мапе грамадзянскага маніторынгу за выбарамі ў першы дзень датэрміновага галасавання.

Засведчыць факты парушэнняў і дадаць сваю кропку на выбарчую мапу Беларусі зараз можна праз форму на сайце www.electby.org, даслаўшы e-mail на electbyorg@gmail.com ці праз СМС на нумар +370 65 279 366.

Паведамленні аб прымусе прагаласаваць датэрмінова пад пагрозамі высялення з інтэрнатаў ды праблемамі пры здачы іспытаў прыходзілі ад студэнтаў з Менску, Полацка, Горак, Брэста ды Баранавічаў. Сведчанні аб прымусе паступалі таксама ад супрацоўнікаў дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў.

Ірына са Светлагорску, напрыклад, напісала: “У Светлагорску кіраўнік гарвыканкаму Максіменка "настойліва рэкамендаваў" усім кіраўнікам аддзелаў прагаласаваць датэрмінова. У дзень калі чалавек ідзе на галасаванне ен вызваляецца на гэты дзень ад. працы. Аналагічныя "прапановы" на буйнейшых прадпраемствах горада Цэлюлозна-картонным заводзе і Светлагорскхімвалакно. Калі ж працоўныя адмаўляюцца ад "прапановы" ім пагражаюць праблемамі”.

Супрацоўнік менскага ДАІ засведчыў: “Сотрудников минского обласного ГАИ подвели под устав и принуждают к досрочному голосованию”. А з Мінтранса (г. Менск) была даслана інфармацыя, што супрацоўнікоў гэтай установы 14-га снежня адпусцілі з працы на паўгадзіны раней, каб яны ішлі галасаваць датэрмінова.

Аналагічныя паведамленні працягваюць паступаць. 15 сьнежня толькі за першую палову дня прыйшло амаль 30 сведчанняў ад грамадзян. Аляксандр напісаў, што ў менскай школе № 201 сёння і заўтра скарачаюць урокі, каб настаўнікі паспелі прагаласаваць датэрмінова да заканчэння працы выбарчых участкаў. А студэнтаў, акрамя датэрміновага галасавання, заганяюць і на акцыі ў падтрымку дзеючага прэзідэнта:

“Хочу сообщить вам о факте принудительного участия в акции в поддержку Лукашенко. Сегодня к нам на лекцию в БГТУ пришел декан и объявил, что лекции не будет, и что мы идем на привокзальную площадь (для чего – не уточнил). Далее весь поток повели на вокзал. По дороге обьяснили, что будет проводится акция в поддержку Лукашенко, и что мы должны будем создать видимость присутствия на ней электората. На площади нам раздали красно-зеленые флаги и флажки с символикой партии Белая Русь.

Далее агитаторы в звукоусиливающую аппаратуру начали попытки разшевелить скучающих студентов. На их выкрики вроде "кто самый лучший президент" отзывались стоящие в первых рядах люди из партии "Белая Русь", создавая видимость заинтересованности публики.

Более точные данные (имя декана) сообщить не могу, т.к. он находится в таком же положении как и все мы, и его отказ от участия в акции стоил бы ему рабочего места.”

Прачытаць іншыя паведамленні, якіх на дадзены момант налічваецца больш за 200, а таксама даслаць свае ўласныя сведчанні можна на сайце www.electby.org ці праз СМС на нумар +370 65 279 366.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)