Калі не быў на Плошчы, то чаму?

У аўторак да салігорскага актывіста «Маладога фронта» Аляксея Валабуева супрацоўнікі КДБ прыйшлі проста на працу.

Гутарка адбылася ў кабінеце аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства, дзе ён працуе. Нагода для візіту — расследаванне абставінаў масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня. Аднак Валабуеў у гэты дзень не быў у сталіцы і ў пратэстнай акцыі ўдзела не браў.

Як паведаміў Аляксей у жывым эфіры Еўрарадыё, пра гэта як раз супрацоўнікі КДБ яго і распытвалі: калі не ўдзельнічаў, то чаму?..

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)