Политика

Павел Кірылаў, Новы час

«Калі да рэферэндуму 1996 мы больш кантактавалі з еўрапейцамі, то потым – з арабамі»

Некалькі ўспамінаў пра былога міністра замежных спраў Міхаіла Марыніча, якому сёння споўнілася б 80 гадоў.

Вось як Міхаіл Марыніч згадваў сваю міністэрскую працу:

— Кожнаму тады здавалася, што для працы наступілі надзвычай цудоўныя часы. Маладая незалежная краіна з чыстага аркуша ўсталёўвала адносіны з еўрапейскімі краінамі, пачынала цікавыя і перспектыўныя бізнес-праекты. Гэта быў перыяд плённых кантактаў з замежнымі інвестарамі. Частка з іх развілася.

Але шмат праектаў не былі рэалізаваныя. Напрыклад, рэферэндум-1996 году перакрэсліў усё, што ўдалося дасягнуць на шляху Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю:

— Я спрабаваў упэўніваць урад і Лукашэнку, што такія праекты патрэбныя Беларусі, але беспаспяхова. Ён гэтага не хацеў. Ужо тады зараджалася дыктатура, і ўпэўніваць у перавагах прыватнай уласнасці і прыходу замежнага капіталу Лукашэнку было ўсё цяжэй.

Калі да рэферэндуму 1996 года мы больш кантактавалі з еўрапейцамі, то потым — з арабамі. Дэмакратычны свет у сэнсе інвестыцый для беларусаў фактычна закрыўся.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)